На АЭС у Фукусіме зафіксаваны выбух

Раней у мэтах прадухілення разбурэння абалонкі рэактара быў праведзены выкід у атмасферу часткі радыеактыўнай пары.

12.03.2011 / 12:29

Выбух і выкід дыму адбыўся на японскай АЭС, дзе раней зафіксавалі спяканне часткі ядзернага паліва, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паранены некалькі чалавек. Інцыдэнт адбыўся на першым рэактары АЭС.

Раней у мэтах прадухілення разбурэння абалонкі рэактара быў праведзены выкід у атмасферу часткі радыеактыўнай пары. Потым у контуры ахаладжэння рэактара пачалі запампоўваць марскую ваду.

Іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.