«Божа! Уратуй нас, бо ты можаш!»

Гэтыя словы напісаныя на малюнку, які даслаў з турмы Алесь Кіркевіч.

10.03.2011 / 15:10

Такімі словамі распачалася 9 сакавіка малітва «Запалім разам Зніч Свабоды». Малітвы салідарнасці з палітвязнямі адбываюцца штодзённа, а 20-й гадзіне каля Чырвонага касцёла ў Менску.

Гэтыя словы напісаныя на малюнку, які даслаў з турмы намеснік старшыні Маладога Фронту Алесь Кіркевіч. На рысунку нацысты трымаюць у палоне хлапцоў-партызан. Напрошваюцца алюзіі, хто сёння партызаны і хто сёння — акупанты.

Удзельнікі малітоўнай ініцыятывы вырашылі кожны раз перад малітвай «Ойча наш» звяртацца да Бога словамі Алеся Кіркевіча: «Божа! Уратуй нас, бо ты можаш!» Пра гэта паведамляе сайт mfront.net.

9 сакавіка ля касцёла прагучалі таксама новыя вершы Уладзімера Яроменка, якія ён даслаў з-за кратаў.

Малюнак, дасланы з турмы Алесем Кіркевічам.

СГ