Артысты балета адмовіліся вяртацца на Кубу пасля гастроляў у Канадзе

04.03.2011 / 10:41

Пяць танцораў Нацыянальнага балета Кубы засталіся ў Канадзе пасля заканчэння там гастроляў.

Балет, які ўзначальвае знакамітая кубінская балерына Алісія Алонса, ездзіў на гастролі з балетам «Жызэль».

Пакуль невядома, ці будуць яны прасіць палітычнага прытулку.