Палітвязень Кіркевіч атрымаў пасылку ад рэдактара «Нашай Нівы»

04.03.2011 / 10:29

Пра гэта стала вядома з ліста палітвязня.
Рэдактар «Нашай Нівы» высылаў пасылкі з прадуктамі, паперай і ручкамі для ўсіх зняволеных, якія былі раней аўтарамі газеты. Дагэтуль не было вядома, ці гэтыя адпраўленні дасягнулі адрасатаў, ці садавіну паелі нечыя іншыя зубы. У парушэнне дзейнага заканадаўства лісты ад палітвязняў даходзяць нерэгулярна і не ўсім адрасатам, якім яны пішуць.

СГ