Артур Раманчук павінен адбыць яшчэ дзевяць сутак
Раней прадстаўнік турмы заяўляў, што Артур адпушчаны, бо ён студэнт замежнай ВНУ.
07.02.2011 / 13:39
Пляменнік Яраслава Раманчука — Артур Раманчук атрымаў пастанову суду, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак пакарання. 20 сьнежня яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусьцілі з Жодзінскай турмы.
Тады прадстаўнік адміністрацыі турмы ў Жодзіне заявіў, што Артур быў адпушчаны, бо ён студэнт замежнай ВНУ.
З новай пастановай Артура Раманчука азнаёміў участковы міліцыянт.