Фрыстайліст Антон Кушнір стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету

05.02.2011 / 17:35

26-гадовы прадстаўнік Беларусі Антон Кушнір стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па фрыстайле, які праходзіць у амерыканскім Дыр-Велі.

Залаты медаль у акрабатыцы заваяваў канадзец Уоран Шоўлдайс, сярэбраны — кітаец Ці Гуанпу. Яшчэ адзін беларускі фрыстайліст Дзяніс Осіпаў заняў пятае месца, Максім Гусцік паказаў 11-ы вынік.

У жаночай акрабатыцы Ганна Гуськова заняла дзявятае месца, Ала Цупер не стартавала. Спаборніцтвы з-за траўм прапускалі алімпійскі чэмпіён-2010 Аляксей Грышын і прызёр Алімпіяд Дзмітрый Дашчынскі.