У Мінску будуюць паўкіламетровы мост

Гэта будзе адзіны транспартны вузел, размешчаны на чатырох узроўнях.

04.02.2011 / 14:36

На скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава ў Мінску пачалося будаўніцтва самага вялікага эстакаднага моста. Яго даўжыня складзе 460 метраў.

Гэта будзе адзіны транспартны вузел, размешчаны на чатырох узроўнях.
Першы ўзровень – мост, па якім пройдзе рух па праспекце Дзяржынскага, другі – разваротнае кола, трэці – траса праспекта Жукава, якая застанецца ў тых жа габарытах і на тым жа ўзроўні, што і цяпер. І чацвёрты – падземны – лінія метрапалітэна.