Спіс неўязных склалі ў Еўракамісіі

02.02.2011 / 17:32

«Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і журналістаў, якім забаронены ўезду Еўрасаюз, складала Еўракамісія.

Пра гэта распавяла літоўская еўрадэпутат Лайма Андрык’енэ, сябра Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю і віцэ-старшыня падкамісіі па правах чалавека.

Лайма Андрык’енэ: «Гэтым займалася і працягвае займацца Еўракамісія. Яны каардынуюць свае рашэнні з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краін Еўрасаюза з Беларусі, а таксама думаю, што з няўрадавымі арганізацыямі і з праваабаронцамі».