Міліцэйскі спецназ УУС Мінаблвыканкама будзе базавацца ў Ратамцы

01.02.2011 / 17:04

Падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Мінаблвыканкама будзе базавацца ў пасёлку Ратамка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 лютага паведаміў начальнік абласной міліцыі Іван Саўчыц.

Паводле яго слоў, зараз ідзе фарміраванне гэтага падраздзялення, "праблем з камплектаваннем няма".

Нагадаем, рашэнне аб стварэнні новага падраздзялення міліцэйскага спецназу было прынята кіраўніцтвам абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў у пачатку студзеня. Чакаецца, што нясення службы яно пачне ў маі. Падраздзяленне будзе складацца прыкладна з 50 байцоў.