АНТ ускосна папрасіла прабачэння ў Ярмошынай

Вядучы Тэнгіз Думбадзэ напрыканцы новага ток-шоу на АНТ паднёс букет кветак Ярмошынай, пакрыўджанай на Дарафеева.

31.01.2011 / 23:07

Новае ток-шоу АНТ «Адкрыты фармат», якое з’явілася на месцы ранейшага шоу «Выбару», скончылася надзвычай сімвалічна — вядучы Тэнгіз Думбадзэ паднёс букет кветак старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Цымус у тым, што менавіта Думбадзэ заняў месца былога вядучага ток-шоу «Выбар» Сяргея Дарафеева. Перадача таго знікла з эфіру пасля скандальнага эфіру, у якой Дарафееў задаваў нязручныя пытанні Ярмошынай. Цяпер праз новага вядучага АНТ паднесла кіраўніцы ЦВК букет як сімвалічны знак прабачэння, абыграўшы сітуацыю, як падарунак да дня народзінаў Ярмошынай.

ВН