Для падтрымкі іншай Беларусі еўрапейцы ствараюць Еўрапейскі фонд для дэмакратыі

Пра гэта паведаміў міністр Сікорскі пасля прыняцця дэкларацыі Рады ЕС.

31.01.2011 / 21:50

Пра гэта паведаміў міністр Сікорскі пасля прыняцця дэкларацыі Рады ЕС.

Пасля прыняцця дэкларацыі Рады ЕС па сітуацыі ў Беларусі адбыўся брыфінг міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Сікорскі звярнуў увагу, што «чорны спіс», які абмяркоўваецца журналістамі, — не канчатковы, што створаная юрыдычная магчымасць для яго пашырэння. У гэтым спісе могуць апынуцца не толькі новыя фігуранты-чыноўнікі, але і асобныя беларускія кампаніі, у прыватнасці, тыя, што гандлююць узбраеннем.

Карэктывы гэтага спісу (як у бок павелічэння, так і змяншэння) будуць знаходзіцца ў распараджэнні кіраўніцы замежнапалітычнага ведамства ЕС Кэтрын Эштан.

Міністр падкрэсліў, што

сённяшняе рашэнне адпавядае заяўленай раней пазіцыі «двухбаковай палітыкі»: санкцыі — у дачыненні да адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтрымка — грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Ён паведаміў, што ў плане «падтрымкі» будзе створаны Еўрапейскі фонд для дэмакратыі, а 2 лютага ў Варшаве пройдзе міжнародная канферэнцыя донараў.