61 чалавеку пагражалі адлічэннем альбо звальненнем

Такую лічбу назвала старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей.

31.01.2011 / 19:08

Такую лічбу назвала старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей.

Па яе словах, рэальная лічба пакараных пакуль утрая меншая: трое студэнтаў адлічылі з ВНУ і пятнаццаць чалавек звольнілі з працы. Спн. Кулей кажа пры тых, хто ўжо атрымаў на рукі дакументы. А вядомых выпадкаў, калі пагражалі пакінуць без працы ці вучобы, 61. Не выключана, што насамрэч лічба большая.

Іна Кулей таксама паведаміла, што з 1 лютага распачынаецца набор па праграме Каліноўскага для адлічаных студэнтаў і аспірантаў. А таксама «Салідарнасць» шукае магчымасці працаўладкавання для звольненых людзей. Ужо вядома, што выкладчыкаў на працу гатовыя прыняць замежныя ВНУ.

***

Камітэт дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць». Мінск, 220005 а/с 148, e–mail: plosca2006@yahoo.com, +375 29 6203487.

КМ