Крыху пазітыву: бег на сабачых запрэжках

31.01.2011 / 15:26

Такое відовішча хутчэй можна было б пабачыць на Алясцы ці ў Канадзе, аднак цяпер гэты экзатычны спорт дабраўся і да Беларусі. 29 студзеня каля хутара Арлоўшчына Валожынскага раёна ўпершыню ў Беларусі прайшлі зімовыя гонкі на сабачых запрэжках «Завіруха-2011». Гэта цалкам афіцыйная, беларускамоўная назва — да гонару арганізатараў.

Галоўнымі героямі зрабіліся цудоўныя сабакі пароды хаскі, адмыслова выведзеныя для таго, каб цягнуць запрэжкі праз снег ды завею.
Заводчыкі, якія прывезлі сваіх сабак на спаборніцтвы, казалі, што адзін такі сабака каштуе ў сярэднім каля 1500 даляраў. Нескладана падлічыць, колькі каштуе трымаць запрэжку з васьмю сабачкамі (а былі і такія). Забава нятанная, але вартая таго:

Відэа: Таццяна Гаўрыльчык, Алесь Кудрыцкі