Адвакаты Украіны пратэстуюць супраць ціску на сваіх беларускіх калег

16.01.2011 / 02:23

У свеце не сціхае хваля салідарнасці з беларускім народам. З заявай у абарону сваім беларускіх калег выступіла, у прыватнасці, Асацыяцыя юрыстаў Украіны. У наскоках на адвакатаў палітвязняў яны бачаць парушэнне свабод адвакацкай дзейнасці і свабоды слова.

Як вядома, Мінюст Беларусі абрынуўся на адвакатаў, што бароняць палітвязняў, з пагрозамі санкцый за тое, што яны «дэзінфармуюць» грамадства.

СГ