Андрэй Пазняк — 31-ы абвінавачаны па справе «аб масавых беспарадках»

14.01.2011 / 17:40

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядомае прозвішча яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. Гэта Андрэй Аляксандравіч Пазняк з Жодзіна, 1977 года нараджэння.

Ён значыцца ў спісе затрыманых падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці. Суд пакараў Андрэя Пазняка штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

Калі пасля навагодніх святаў актывіст не з’явіўся на працу, калегі пачалі хвалявацца. У выніку пошукаў высветлілася, што Пазняк змешчаны ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, яму выстаўленае абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках.