КДБ «трасе» аўтамабіль Міхалевіча

Супрацоўнікі камітэту пачалі надгляд старой «Шкоды» нават не дачакаўшыся жонкі Алеся.

06.01.2011 / 14:39

Як паведаміла жонка Алеся Міхалевіча Мілана, цяпер супрацоўнікі КДБ праводзяць надгляд аўтамабіля «Шкода-Фэліцыя», які належыць Міхалевічам.

Алесь Міхалевіч са сваёй "Шкодай". Архіўнае фота А.Пілецкага.

Аўтамабіль быў прыпаркаваны каля кватэры, што належыць Міхалевічу, на вуліцы Кісялёва ў Менску. Кагэбісты адкапалі яго з-пад снегу. Ключ ад аўтамабіля быў у Алеся Міхалевіча, калі яго затрымалі 19 снежня.

Паказальна, што супрацоўнікі КДБ пачалі надгляд аўтамабіля, не дачакаўшыся Міланы Міхалевіч.

МБ