Родныя вязьняў «амерыканкі» аб’ядналіся

30.12.2010 / 14:02

Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску стварылі грамадскі камітэт «Вызваленне».

Ягоная асноўная мэта — дамагацца вызвалення ўсіх тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ і каго падазраюць у датычнасці да масавых беспарадкаў у Мінску.

У камітэт увайшлі жонкі, бацькі і дзеці зьняволеных кандыдатаў на прэзыдэнта і іх паплечнікаў. Яны ўжо накіравалі ліст кіраўніцтву Расеі, Эўразьвязу і ЗША з заклікам зрабіць усё магчымае для вызваленьня новых беларускіх палітвязьняў. Рыхтуюць яны зварот і ў Чырвоны крыж, з тым каб гэтая арганізацыя паспрыяла мэдыцынскай дапамозе палітвязьням