У  Сіўчыка шукалі доказаў удзелу ў арганізацыі Плошчы

25.12.2010 / 17:46

Ператрус ў кватэры актывіста дэмакратычнага руху Вячаслава Сіўчыка скончыўся.

Як распавяла яго жонка, Ганна Сіўчык, супрацоўнікі КДБ шукалі тое, што магло нейкім чынам указаць на ўдзел яе мужа ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, і на тое, што ён заклікаў да ўдзелу ў мерапрыемстве. Па словах спадарыні Ганны, нічога не знайшлі, быў канфіскаваны камп’ютар, але гэта не камп’ютар спадара Сіўчыка. Таксама канфіскавалі дыскі, на якіх не было ўказана, што гэта.