Лукашэнка сцвярджае, што ўпершыню на выбарах галасаваў за сябе

20.12.2010 / 19:31

На прэс-канферэнцыі 20 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах ён упершыню прагаласаваў за сябе.

«Напэўна, я паступіў несалідна, я ніколі не галасаваў за раскручанага чалавека «, — дадаў ён.

Лукашэнка растлумачыў гэта тым, ён галасаваў разам са сваім малодшым сынам Колем, які не хацеў выбіраць іншага кандыдата.

«Я ўпершыню прагаласаваў за сябе. І тое дзеля дзіцяці «, — падкрэсліў ён.