Акцыя 20 снежня на плошчы Незалежнасці зачышчана спецназам

Сярод затрыманых — сын Рыгора Кастусёва Андрусь.

20.12.2010 / 19:26

На Плошчы Незалежнасці ў Мінску, пасля 18-й сабралася каля 40 чалавек, пераважна ацалелыя моладзевыя актывісты (Мікола Дземідзенка, Алесь Каліта) і пенсіянеры.

Прыкладна, а 18:15 яны разгарнулі расцяжку «Сыходзь».

Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі пад’ехалі два аўтобусы са спецназам, адтуль выскачылі байцы і хутка зачысцілі плошчу, пахапаўшы ўсіх прысутных.

Сярод затрыманых — сын былога кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва — Андрусь, які навучаецца па праграме Каліноўскага ў Гданьску.

Дасталася таксама і журналістам, што прысутнічалі на акцыі.

Інфармацыю пра затрыманых шукайце ў адпаведным артыкуле неўзабаве.

* * *

Нагадаем, што напярэдадні, 19 снежня, незадоўга да сваіх затрыманняў дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікалі людзей выйсці на Плошчу Незалежнасці вечарам панядзелка.

nn.by + Радыё Свабода