Чарнагорыя атрымала статус кандыдата ў сябры Еўразвяза

17.12.2010 / 17:29

Еўрапейскі саюз прадаставіў Чарнагорыі афіцыйны статус кандыдата ў сябры ЕС. Такое рашэнне ўхваленае сёння на саміце Еўрасаюзаў Брусэлі. Дакладная дата пачатку перамоваў пра далучэнне пакуль не вызначана.

Урад Чарнагорыі вітаў рашэнне ЕЗ. Насельніцтва Чарнагорыі — 650 тысяч чалавек. У 2006 годзе ў выніку рэферэндуму краіна выйшла з фэдерацыі з Сербіяй.