Што рабіць, калі вы не атрымалі запрашэнне на выбары

Як даведацца адрас свайго участка для галасавання.

16.12.2010 / 12:31

Большасць беларусаў ужо прывыкла, што ўлады актыўна запрашаюць прыняць удзел у выбарах рознага калібру. Часам запрашаюць нават прымусова.

Аднак бываюць сітуацыі, калі прыняць удзел у выбарах праблематычна проста праз тое, што ніякага запрашэння, на адрас выбаршчыка не прыйшло.

Адмыслова для такіх выпадкаў падаем кантактны тэлефон, па якім супрацоўнікі Цэнтрвыбаркама падкажуць, дзе вы можаце прагаласаваць: (017) 227-17-52.

АП