У інтэрнэт-кавярню прапусцяць без пашпарта?

Адпаведную прапанову Аператыўна-аналітычны цэнтр пра прэзідэнце накіраваў у Савет Міністраў.

08.12.2010 / 01:46

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце накіраваў у Савет Міністраў ліст, у якім прапанаваў адмяніць абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-кафэ ў Беларусі. Такую інфармацыю паведаміў Сяргей Краўцоў, начальніка сектара Аператыўна-аналітычнага цэнтра.