Наведвальнік рэстарана «Сёмае неба» ў гатэлі «Мінск» разбіўся, упаўшы з 6-га паверха

26.11.2010 / 11:44

Пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы праводзіць праверку па факце гібелі ў гатэлі «Мінск» 34-гадовага жыхара Мінскага раёна.

Няшчасны выпадак здарыўся прыблізна ў 23.00 25 лістапада.

Мужчына адпачываў у кампаніі ў рэстаране «Сёмае неба», выпіў.

З-за неасцярожнасці ён пераваліўся цераз парэнчы на ўнутранай лесвіцы гатэля і, упаўшы з шостага паверха, памёр на месцы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН