«Гары Потэра» адмянілі

Пазначаныя ў мінскай афішы сеансы «Гары Потэра і Дароў смерці» 18 лістапада адмененыя. Гэта зроблена па загадзе кампаніі «Warner Brothers».

18.11.2010 / 15:43

Пазначаныя ў мінскай афішы сеансы «Гары Потэра і Дароў смерці» 18 лістапада адмененыя. Гэта зроблена па загадзе кампаніі «Warner Brothers». Ля ўвахода ў кінатэатр «Масква», дзе планаваўся паказ, вісіць мемарандум кампаніі.

Там гаворыцца, што сусветная прэм’ера чарговае часткі «Гары Потэра» мусіць адбыцца толькі адначасова — і не раней за 9 гадзін раніцы 19 лістапада.

Усе сённяшнія сеансы «Гары Потэра» скасаваныя. Стужка пойдзе ў мінскіх кінатэатрах ад пятніцы.