Зробім разам мову чысцейшай!

На сайце «Нашай Нівы» ўсталявана сістэма «Orphus» — аўтаматычнага паведамлення пра памылкі друку.

18.11.2010 / 12:19

Шаноўныя чытачы, ад нядаўняга часу на сайце «Нашай Нівы» была ўсталявана сістэма «Orphus» (http://orphus.ru/be/), мэта якой — паведамленне пра памылкі друку, якія вы заўважылі.

Цяпер кожны з вас можа аператыўна і зручна даслаць рэдактару вэб-сайта паведамленне з апісаннем дакладнага месца, дзе, на ваш погляд, знаходзіцца памылка.

Для гэтага трэба вылучыць месца (слова альбо спалучэнне словаў, але не больш за 256 сімвалаў) мышкай, і потым націснуць кнопкі «Ctrl» + «Enter». У новым вакне вы таксама можаце дадаць свой вольны каментар для рэдактара, але гэта неабавязкова. Націснуўшы гузік вэб-формы «Даслаць» альбо «Enter» на клавіятуры, вы адправіце паведамленне на сайт «Нашай Нівы» без перазагрузкі адчыненай старонкі.

Спадзяемся, што новы сэрвіс вам прыйдзецца даспадобы.

Зробім разам мову чысцейшай!

Рэд.