Украіна адмяніла абавязковае дубляванне фільмаў на ўкраінскую

29.10.2010 / 17:10

Пра гэта паведаміў міністр культуры і турызму краіны Міхаіл Куліняка.

«Мы адмянілі ўказ міністэрства і зараз карыстаемся палажэннямі закона аб кіно», - сказаў міністр. Ён не ўдакладніў, калі менавіта быў адменены ўказ.

Абавязковае дубляванне фільмаў на ўкраінскай мове было ўведзена ў 2006 г.

Новы міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік выступіў за адмену гэтага патрабавання. Паводле яго слоў, абавязковы украінскі дубляж знізіў наведвальнасць кінатэатраў.

Акрамя таго, паводле яго словаў, любыя такія абмежаванні недарэчныя ў ХХІ ст. у краіне, якая прэтэндуе на знаходжанне ў еўрапейскай культурнай і інфармацыйнай прасторы.