Дародавы адпачынак плануецца падоўжыць у Беларусі

13.10.2010 / 12:09

У Беларусі плануецца павялічыць працягласць дародавага адпачынку на 14 каляндарных дзён і прадастаўляць яго будучым мамам з 28 тыдняў цяжарнасці.

Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Гэтая ініцыятыва міністэрства была падтрымана ўсімі зацікаўленымі.