Спамер заплаціць мільярд долараў штрафа Facebook

07.10.2010 / 14:59

Згодна з рашэннем суда Канады, Адам Гуэрбез з Манрэалю выплаціць 1 млрд канадскіх долараў ($873 млн) штрафа за рассылку непажаданых паведамленняў у сацыяльнай сетцы Facebook, паведамляе мясцовае выданне Business.

Такім чынам канадскі суд пдтрымаў рашэнне суда Каліфорніі, каторы вынес аналагічную пастанову ў канцы 2008 года.

Выданне адзначае, што Гуэрбез заяўляе, што «не заплаціць кампаніі ні цэнта, бо з’яўляецца банкрутам.

«Я афіцыйна абвясціў пра сваё банкруцтва яшчэ два месяцы таму», — сказаў ён.

Акрамя таго, спамер адмаўляецца прызнаваць сваю віну, аднак заяўляе, што не будзе аспрэчваць рашэнне суда, бо не мае сродкаў на працяг судовых працэсаў з Facebook.