Канцэрт Беланогай ля Cвятога Язэпа прайшоў без затрыманняў

З 16 верасня акцыі ў абарону бажніцы праходзяць штодня.

22.09.2010 / 20:03

Сёння адбылася чарговая акцыя ў абарону касцёлу святога Язэпа і кляштара бернардзінцаў. Ля храму сабралася каля 25 чалавек.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, сённяшняя акцыя прайшла без затрыманняў. «Міліцыя ўсё фільмавала, але нікога не затрымлівала», — зазначыў палітык.

Атрымалася нават правесці канцэрт на прыступках касцёлу вядомай бардэсы Таццяны Беланогай. Заўтра на гэтым самым месцы выступ яшчэ адной выканаўцы аўтарскай песні Марыі Новікавай.

З 16 верасня акцыі ў абарону бажніцы праходзяць штодня.

ЗП