Расійскія манахі запісалі песні The Beatles у Антарктыдзе

27.08.2010 / 15:47

Як паведамляе The Daily Telegraph, відэа будзе паказана цягам фестывалю «Тыдзень Бітлз» у Ліверпулі. На ВВС чакаюць відэазапіс з нецярпеннем — ніхто не думаў, што спяваць песні «Бітлз» будуць у самай паўднёвай царкве ў свеце — храме Святой Троіцы. Паглядзець відэа англічане змогуць у суботу, падчас трансляцыі асноўнага канцэрту фестываля.