Беларусь наведае Башар Асад

14.07.2010 / 18:31

Презідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад у бліжэйшы час мае намер з візітам наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыі ў нашай краіне Фарук Таха.

Падчас візіта плануецца разгледзець увесь спектр беларуска-сірыйскіх адносін.

У чэрвені ў Сірыю наведаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які правёў перамовы з Башарам Асадам. Адзначалася, што да візіту сірыйскага лідэра ў Мінск будзе падрыхтаваны пералік канкрэтных двухбаковых праектаў для рэалізацыі ў розных сферах, у тым ліку машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, адукацыі, турызме.