Беларускія міністры паехалі ў еўратур

Міністр фінансаў Андрэй Харкавец, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў і першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Юрый Алымаў накіраваліся ў турнэ праз Лондан, Франкфурт-на-Майне, Мюнхен, Цюрых і Жэневу.

14.07.2010 / 12:50

Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўнікамі фінансавага і эканамічнага блокаў ўрада накіраваліся ў тыднёвы тур у Заходнюю Еўропу. У склад падарожнікаў увайшлі першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Юрый Алымаў, міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Яны пабываюць у Лондане, Франкфурце-на-Майне, Мюнхене, Цюрыху і Жэневе.

Чыноўнікі правядуць сустрэчы з патэнцыйнымі інвестарамі.

ЯВ