«Наклад НН не пусцілі праз артыкул пра Л…»

Сведчанне чытача ў каментарах на nn.by.

10.07.2010 / 01:07

Допіс такога зместу пакінуў чытач пад нікам «Я» ў каментарах да артыкула «Наша Ніва» з інфармацыяй пра «Хроснага бацьку»: тыраж знік»:

Лiпень 10, 2010 у 0:45

«Сяброўка працуе ў тым месцы, дзе раздаюць газеты па кіёсках Мінска. Сапраўды, у сераду яна мне сказала, што наклад НН не пусцілі з-за артыкула пра Луку. Іх нават на працы затрымалі, пакуль вырашалася пытанне далейшага лёсу накладу. Газеты ў той час ляжалі ў іх… Дзе зараз яны знаходзяцца, яна не ведае».