У Швецыі за сэкс з прастытуткамі будуць садзіць на год

04.07.2010 / 12:38

Прастытуцыя прывучае ставіцца да чалавека як да тавара.

Камісія ўрада Швецыі прапанавала павялічыць меру пакарання за набыццё сэксуальных паслуг да года пазбаўлення волі.

На сёння максімальная мера пакарання складае 6 месяцаў. Аднак на практыцы суд прызначае, як правіла, грашовы штраф у памеры 5000 кронаў. На думку камісіі варта заснаваць нацыянальны цэнтр па каардынацыі работы па барацьбе з прастытуцыяй і гандлем людзьмі.

У Швецыі ўжо больш за 10 гадоў існуе забарона на набыццё сэксуальных паслуг. Пасля ўвядзення гэтага закону ў 1999 годзе вулічных прастытутак паменшала ўдвая. Цяпер варта зрабіць наступны крок, які адказвае патрабаванням сучаснасці, і ўзмацніць пакаранне, лічаць чыноўнікі.

СГ паводле Шведскага радыё