Ларан Блан афіцыйна стаў галоўным трэнерам Францыі па футболе

02.07.2010 / 16:02

Новым трэнерам зборнай Францыі па футболе стаў былы абаронца нацыянальнай каманды Ларан Блан.

У складзе французскай зборнай Блан станавіўся чэмпіёнам свету 1998 года і чэмпіёнам Еўропы 2000 года.

Раней у выніку канфлікту ўнутры нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету ў ПАР з пасады настаўніка зборнай быў звольнены Раймон Даменек.

У ПАР французы, які з’яўляюцца віцэ‑чэмпіёнамі свету, не змаглі выйсці з групы.