У Бабруйску 3‑гадовы хлопчык захлынуўся ў ванне падчас купання

Яго бацькі пакінулі на колькі хвілін без нагляду.

28.06.2010 / 14:55

26 чэрвеня ў Бабруйску ў ванным пакоі кватэры падчас купання захлынуўся вадой, застаўшыся на колькі хвілін без нагляду бацькоў, трохгадовы хлопчык.

Дзіця даставілі ў дзіцячую бальніцу, але выратаваць яго не ўдалося.