Прэм’ерам Чэхіі стаў Пётр Нечас

28.06.2010 / 13:47

Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс прызначыў на пасаду прэм’ер‑міністра краіны старшыню правай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі Пятра Нечаса.

Ян Фішэр застанецца на пасадзе прэм’ер‑міністра да сярэдзіны ліпеня, калі будзе сфарміраваны новы ўрад.