Уругвай – Карэя – 2:1

Зборная Уругвая стала першай камандай, што выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіяната свету.

26.06.2010 / 19:37

На чэмпіянаце свету па футболе ў суботу пачаліся матчы 1/8 фіналу. Першымі згулялі зборныя Уругвая і Карэі.

Двухразовыя чэмпіёны свету перамаглі 2:1 (Луіс Суарэс, 8, 81 – Лі Чун Юн, 68) і выйшлі ў чвэрцьфінал.

У 21:30 пачнецца матч ЗША – Гана.

Пераможца гэтай сустрэчы згуляе ў чвэрцьфінале акурат з Уругваем.

nn.by