Жудаснае ДТЗ на МКАД: загінулі шэсць чалавек

+фота

Выпадак адбыўся ў нядзелю вечарам у раёне Курасоўшчыны.

21.06.2010 / 23:54

20 чэрвеня 6 чалавек загінулі ў выніку ДТЗ на Мінскай кальцавой прыкладна ў 20.50.

Фота onliner.by

Невядомы пакуль кіроўца на аўтамабілі «Фіят Брава» на кальцавой у раёне Курасоўшчыны не справіўся з кіраваннем, вылецеў з праезжай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, якая рухнула на машыну. Аўтамабіль разарвала надвое.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры — два хлопцы і чатыры дзяўчыны — загінулі.

Узрост чацвярых загінуўшых — 19‑21 год.

Асобы яшчэ двух чалавек высвятляюцца.