Някляеў: За вуліцы Быкава сабрана 70 тысяч подпісаў

дадаўся фотарэпартаж

У дзень народзінаў Васіля Быкава ўскладалі кветкі да магілы пісьменніка.

19.06.2010 / 12:14

Сёньня ў дзень народзінаў Васіля Быкава прадстаўнікі інтэлігенцыі і грамадзкасьці ўсклалі кветкі да магілы пісьменьніка. Паўтары месяцы таму напярэдадні Дня перамогі кампанія «Гавары праўду» абвясьціла пра збор подпісаў за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Быкава ў Менску, і Парыскай камуны ў Горадні.

Сёньня лідэр, а кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў распавёў, што сабрана больш за 70 тысяч подпісаў у падтрымку гэтай ініцыятывы, якія будуць перададзеныя ў Менгарвыканкам і Гарадзенскі гарвыканкам.

На мітынгу выступілі ўдава Быкава Ірына Міхайлаўна, паэт Анатоль Вярцінскі, які прачытаў верш прысьвечаны Быкаву, прафэсар Юры Хадыка, пісьменьнік Васіль Якавенка, мастак Рыгор Сытніца і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.

Выступае Уладзімір Някляеў.

Ветэран нацыянальнага руху Юры Хадыка.

Анатоль Вярцінскі прачытаў верш, прысвечаны Быкаву.

Удава Быкава Ірына Міхайлаўна і Аляксандар Лукашук замянілі партрэт на магіле Васіля Быкава.