Украіна прызнала $134 мільёна доўгу перад Беларуссю

Засталося вызначыць працэдуру вяртання грошай.

18.06.2010 / 13:25

Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны заявіў, што Украіна прызнала $134 млн доўгу перад Беларуссю.

«Сума доўгу зафіксавана ў міждзяржаўных перамовах і прызнана ўкраінскім бокам. Цяпер трэба шукаць механізм вырашэння гэтага пытання. На сёння гэтая сума складае $ 134 мільёна», — сказаў дыпламат.