Пытанне аб далучэнні Беларусі да Мытнага саюзу вырашыцца 5 ліпеня

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў.

17.06.2010 / 16:55

Пытанне аб далучэнні Беларусі да Мытнага саюзу будзе канчаткова вырашанае падчас сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў 5 ліпеня ў рамках Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Казахстане, паведаміў сёння журналістам першы віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Шувалаў.

«Мы са свайго боку правялі неабходныя ўзгадняльныя працэдуры, заўтра правядзем перамовы ў фармаце Казахстана, Беларусі ды Расіі, дзе будуць канчаткова разгледжаныя ўсе неабходныя пытанні для запуску Мытнага саюзу», ‑‑ цытуе Шувалава агенцтва РИА НОВОСТИ.

«У якім фармаце працаваць з 1 ліпеня — будзе вызначана падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў 5 ліпеня ў Астане», — дадаў першы віцэ‑прэм’ер РФ.

Шувалаў папярэдзіў, што ў выпадку непадпісання Беларуссю Мытнага кодэкса мытны рэжым на расейска-беларускай мяжы захаваецца.