Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Істбурне

16.06.2010 / 16:53

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15‑е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў англійскім Істбурне з прызавым фондам 600 тыс. даляраў ЗША.

16 чэрвеня ў другім крузе яна перамагла прадстаўніцу гаспадароў Хізер Уотсан (344) — 6:1, 6:1.

Наступная саперніца Азаранкі вызначыцца ў матчы паміж чэшкай Лючыяй Шафаравай (26) і былой першай ракеткай свету Кім Клейстэрс з Бельгіі (9).

У стартавым паядынку беларуская спартсменка выйграла ў полькі Агнешкі Радваньскай (8) — 7:6 (7:2), 6:1.