Тыя, хто не зможа паехаць у Будслаў, возьмуць удзел у адпустах у Мінску

15.06.2010 / 15:28

1—2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі. Тых, хто не зможа прыехаць у гэтыя дні ў санктуарый, парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка) запрашае да сябе на адпустовыя ўрачыстасці.

1 ліпеня (чацвер) у 18.00 адбудзецца святая Імша і працэсія. 2 ліпеня (пятніца), ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, святыя Імшы з магчымасцю атрымання адпусту адбудуцца ў 10.00, 12.00, 14.00 і 17.00.

Капліца Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца па адрасе: вул. Жэбрака, 9 (станцыя метро «Каменная горка»).