Сумны бок фестывалю: 30 чалавек у выцвярэзніку

На Фестывалі нацыянальных культур у Гродне не абышлося без прыгодаў.

08.06.2010 / 12:00

На Фестывалі нацыянальных культур у Гродне не абышлося без прыгодаў.

Па сведчанні гродзенскай міліцыі, агульная прававая культура грамадзян за апошні час значна вырасла. Што і было адзначана ў часе правядзення 4-га Фестывалю нацыянальных культур. Аднак тры святочныя дні не абышліся без адміністрацыйных правапарушэнняў. З-за няўмення весці сябе адэкватным чынам у людных месцах, 36 грамадзян прыцягнуты да адказнасці за дробнае хуліганства, 66 — выплаціць штраф за п’янства ў грамадскім месцы, 30 чалавек былі дастаўленыя ў медыцынскі выцвярэзнік.