На Магілёўшчыне цягнік забіў сямнаццаць цялят

04.06.2010 / 17:23

Каля вёскі Валаскоўня, што ў Касцюковіцкім раёне Магілёўшчыны, пасажырскі цягнік забіў семнаццаць цялят. Яны нечакана выйшлі на чыгунку.

Цягнік не паспеў спыніцца. Жывёлы належалі сельгаспрадпрыемству «Цэмагра» Беларускага цэментнага заводу.

Цягнік у выніку прыбыў у Крычаў са спазненнем на сорак пяць хвілінаў.