Жыхары брытанскага Бэдфарда патрабуюць дэмантажу помніка Сталіну

03.06.2010 / 12:35

Бюст Іосіфа Сталіна быў усталяваны ў Бэдфардзе ля помніка, прысвечанага аперацыі па высадцы брытанскіх войскаў у Францыі падчас Другой сусветнай вайны,

піша выданне WDBJ.

З’яўленне помніка Сталіну выклікала негатыўную рэакцыю ў мясцовых жыхароў і аўтара манумента ў гонар саюзнікаў.

Бюст Іосіфа Сталіна быў усталяваны ў аўторак, за пяць дзён да святкавання дня Нармандскай аперацыі. Прыхільнікі дэмантажу помніка заяўляюць,

што «гэта не месца для ўстаноўкі помніка чалавеку, які забіў тысячы людзей».