У Мінску на вуліцы Сямёнава на месяц закрываецца рух усіх відаў транспарту

01.06.2010 / 13:01

У сувязі з будаўніцтвам транспартнай развязкі на сталічнай вуліцы Сямёнава (у раёне вуліцы Маякоўскага) закрываецца рух усіх відаў транспарту, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух закрыты з 10.00 1 чэрвеня да 24.00 30 чэрвеня.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі на гэтым участку вулічна‑дарожнай сеткі і выконваць правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.