Прараба з Беларусі забіла токам на будоўлі ў Маскве

31.05.2010 / 13:41

У сталіцы Расіі ахвярай няшчаснага выпадку стаў працаўнік з Беларусі. Ён атрымаў смяротны ўдар токам.

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў раёне дома 16 корпус 3 па вуліцы Запаведнай. Там зараз вядуцца будаўнічыя працы — менавіта імі кіраваў 29‑гадовы беларускі прараб. Аглядаючы аб’ект, ён узяў у рукі кавалак электракабеля, які быў пад напругай.

Ад атрыманага разрада мужчына сканаў на месцы. Па гэтым факце прызначаная праверка. Па звестках сайта «Росбалт», прычынай няшчаснага выпадку сталася парушэнне тэхнікі бяспекі.